У Беларусі адменены чарговы канцэрт гурта «Нейра Дзюбель». Выступленне было запланавана 29 жніўня ў мінскім клубе «Графіці».

Сайт гурта паведамляе, што канцэрт адменены «па тэхнічных прычынах», а на сайце клуба ўказана, што, а 19.00 у гэты дзень будуць праводзіцца «тэхнічныя работы».

Папярэдні канцэрт «Нейра Дзюбеля» -не адбыўся 19 жніўня ў мінскім «The Loft кафэ». Гурт уваходзіць у г.зв. Спіс Праляскоўскага (чорны спіс беларускіх творцаў культуры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?