У выступе перад настаўнікамі 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка назваў шэраг фактараў, якія, на ягоную думку, «ускладнілі сітуацыю ў эканоміцы».
У прыватнасці, адзначыў ён, напярэдадні выраўноўвання мытаў на аўтамабілі ў Мытным саюзе грамадзяне Беларусі ўвезлі ў краіну больш як 250 тыс. аўтамабіляў, што амаль у два разы больш, чым за мінулыя гады. Адпаведна, з краіны на гэтыя мэты было вывезена каля $3 млрд, сказаў ён.
Калі верыць Лукашэнку, сярэдні беларус купляў сабе машыну за 12 тысяч даляраў.
Гэтая лічба, здаецца, вельмі далёкая ад рэальнасці. Машыны, даражэйшыя за 10 тыс. даляраў, пераважаюць хіба што ў некалькіх заможных кварталах сталіцы. Сярэдні беларус ездзіць не на амаль новым «Гольфе» ці 7-гадовай «Аўдзі», а на нашмат больш бюджэтных або старэйшых машынах.

А як думаеце Вы? На якіх машынах ездзіце Вы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?