Жылы дом загарэўся раніцай 25 жніўня ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Прычынай пажару стала тое, што гаспадыня-пенсіянерка забылася на газавай пліце ежу.

Калі першыя пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні прыбылі на месца, дах друлянага дома, абкладзенага цэглай, гарэў адкрытым полымем.

У выніку пажару дах і перакрыцці столі былі цалкам знішчыныя агнём. Дом выгараў знутры.

Гаспадыня жыла разам са сваім мужам, інвалідам трэцяй групы па апорна-рухальным апараце. У момант узгарання мужчына быў у суседа, яго жонка, пакінуўшы ежу на агні, выйшла з дома.

Па словах сына гаспадыні, яго маці раней перанесла інсульт. І магла проста забыцца пра пакінутую на пліце ежу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?