У Мінску праграміст са свайго балкона страляў па машынах з пнеўматычнага пісталета.
Зброю 26-гадовы праграміст адной са сталічных фірмаў набыў па аб’яве ў Інтэрнэце. Прыкладна ў 2.00 хлопец вырашыў пахваліцца пакупкай маме і зладзіў паказальную стральбу з балкона. Сваёй мэтай ён абраў машыны на аўтастаянцы. Ці дадало мазгоў стралку нават абураныя крыкі аўтаўладальнікаў, якія патрабавалі спыніць страляніну. Куля патрапіла ў адзін з аўтамабіляў і пакінула невялікую ўвагнутасць. Тады відавочцы выклікалі міліцыю.
Як пазней патлумачыў сам уладальнік пісталета, ён казаў людзям на стаянцы, што патроны халастыя і не варта хвалявацца. Пра тое, што страляць у грамадскіх месцах забаронена, ён ведаў, але разлічваў, што гэтага ніхто не ўбачыць і яго дзеянні нікому не прычыняць шкоды. Сваю віну малады чалавек прызнае цалкам, у зробленым раскайваецца.
Зараз праводзяцца следчыя дзеянні, за свой учынак малады чалавек панясе пакаранне.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ