Выйшаў №53 часопіса «Дзеяслоў».

У нумары друкуюцца вершы Сяргея Законнікава, Віктара Жыбуля. Людміла Рублеўская піша пра сваё савецкае дзяцінства — дакладней, пра тыя рэчы, што асацыююцца ў яе з тым часам.

Калі акула, то імперыялізму. Асёл — яго сікамі можна разводзіць бензін, бусел — персанаж на цэтліку малдаўскага віна…

Друкуецца вялікае юбілейнае інтэрв’ю з Генадзем Бураўкіным, які днямі адзначыў 75-годдзе.

Леанід Галубовіч, які пасля сыходу з «ЛіМа» амаль перастаў рэцэнзаваць кнігі, надрукаваў «тэзісы да ненапісанай рэцэнзіі» на зборнік Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы». Марына Весялуха разважае над кнігай Сяргея Календы «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».

Да нумара прыкладаецца дыск «PeRашкоды і Nаціскі» — плён супольнай працы Дзмітрыя Плакса і Філіпа Чмыра. Што на ім? Даведаецеся, як уключыце яго на камп'ютары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?