Эканаміст Сяргей Чалы прагназуе 4 паралельныя курсы беларускай валюты і «рынкавы» даляр па 10 тысяч рублёў.

Спадар Чалы згадвае, што ўхваленая сёння Лукашэнкам схема ўрэгулявання валютнага рынку ўжо прапаноўвалася ў красавіку гэтага года, але не была рэалізаваная пасля ўмяшання кіраўніка краіны, які ў пасланні Нацыянальнаму сходу прызнаў гэта немэтазгодным. Цяпер да гэтай прапановы вярнуліся.

«Гэта псеўдарынкавае рашэнне,
гэта вяртанне да мінулага, да 90-х гадоў. Усё гэта мы ўжо праходзілі да 1998 года. Гэта ўзаконьванне сістэмы множнасці валютных курсаў», — перакананы Сяргей Чалы.

Як мінімум, такіх курсаў будзе 4, кажа Сяргей Чалы — адзін будзе выкарыстоўвацца на асноўнай сесіі валютнай біржы, другі будзе фармавацца на дадатковай сесіі, яшчэ два курсы будуць выкарыстоўвацца на чорным рынку наяўнай і безнаяўнай валюты.

Курс дадатковай сесіі будзе складаць каля 10 тысяч, мяркуе спадар Чалы, а чорны курс — яшчэ больш.

«У нейкай ступені гэта аздаровіць сітуацыю, гэта лепей, чым нічога, бо імпарцёры атрымаюць легальны доступ да валюты, чаго раней не мелі. Дый у экспарцёраў з’явіцца стымул прадаваць валюту. Але фактычна гэта азначае і захаванне карупцыйнай сістэмы для асобных купцоў валюты і канфіскацыі часткі прыбытку ў экспарцёраў».

Ці з’явіцца наяўная валюта ў абменніках, залежыць ад таго,

ці дапусцяць банкі на так званыя дадатковыя сесіі біржы. Калі дапусцяць-то насельніцтва зможа купіць валюту па рынкавым курсе
, мяркуе Сяргей Чалы.

На ягоную думку, гэтыя рашэнні ніяк не палепшаць шанцы Беларусі на атрыманне новых замежных крэдытаў, бо множнасць курсаў наўпрост супярэчыць статуту МВФ і абавязкам Беларусі перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?