У рэдакцыю прыйшло ліст ад палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча.

«Амаль паўгода не меў магчымасці чытаць Вашую газету і сумаваў па ёй. Хаця ведаю, што ўвесь гэты час газета выпісвалася на мяне, як і на іншых „паўстанцаў“.
Ёсць у мяне падазрэнне, што цешча начальніка „амерыканкі“ гандлявала прысвоенымі ім газетамі каля Камароўкі. Але як даказаць?

Зараз я атрымоўваю аж дзве „Нашы Нівы“ і гэта добра, бо на Вашую газету ў атрадзе ў мяне чарга. І каб атрымаць прэферэнцыі ў гэтай чарзе, калегі па бараку пачалі даводзіць мне, што іх сваякі на волі галасавалі выключна за мяне:) Веру ім.

Асобнае прывітанне Андрэю Дынько. Ягоны ліст да мяне ў „амерыканку“ быў адзіным за паўгода лістом, атрыманым мной не ад сваякоў. Я адказаў яму, але, гледзячы па ўсім, мой адказ да яго не дайшоў. На жаль, яго прапанова дасылаць у Вашую газету мае ўспаміны аб падзеях пачатку 90-х, выглядае нерэалізуемай. Як мне тут шчыра сказалі, гэтыя матэрыялы адсюль не выйдуць. Так што, пачакаем лепшых часоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?