Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не праводзіць беспадстаўных эмісій нацыянальнай валюты.

«Адначасова з мерамі курсавой палітыкі катэгарычна патрабую ад Нацбанка і ўрада: ніякай эмісіі. Усе будоўлі і праекты павінны фінансавацца за кошт здаровых неэмісійных крыніц», — заявіў ён 30 жніўня на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

На думку Лукашэнкі, найбольш вострыя праблемы ў эканоміцы, у прыватнасці сітуацыю з валютай, удасца вырашыць да канца года. «Гэта дробязь. Гэтая праблема знікне максімум у найбліжэйшым годзе, а жыццё будзе працягвацца», — цытуе яго словы дзяржаўнае агенцтва БелТА.

У якасці адной з прыярытэтных задач для ўрада ён таксама назваў імпартазамяшчэнне.

Акрамя таго, ён ўказаў на неабходнасць выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў толькі ў межах даходаў. «Ёсць грошы ў бюджэце — трацьце, няма — шукайце самі, да мяне не хадзіце», — папярэдзіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?