Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 30 жніўня 2011 № 1153.

У Беларусі з 1 верасня павялічваюцца тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў, а таксама на камунальныя паслугі насельніцтву. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 30 жніўня 2011 № 1153.

У прыватнасці, тарыф на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў павялічаны на 10% да 340 рублёў у месяц за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання.

Акрамя таго, на 25% да 585 рублёў за 1 куб. метр павышана плата за халоднае водазабеспячэнне, на 26% да 305 рублёў за 1 куб. метр — за каналізацыю. Плата за карыстанне ліфтамі павялічана на 20% да 1700 рублёў з аднаго пражываючага ў месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?