Праваахоўнымі органамі Мінска заведзена крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара ТАА "КВСК-95".

Прадпрыемства з'яўляецца забудоўшчыкам гандлёва-офіснага цэнтру на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Шырокая.

Будаўніцтва гандлёва-офіснага цэнтру пачало арганізоўвацца яшчэ ў 2004 годзе. Менавіта тады, па дадзеных следства, дырэктар ТАА "КВСК", з'яўляючыся забудоўшчыкам цэнтра, пачаў збіраць грошы са знаёмых бізнэсмэнаў, абяцаючы ім іх хуткі зварот, паведамляе "Ежедневник".

Усяго з 2004-га па 2007 год дырэктарам было сабрана ў васьмі прыватных асоб 700 тысяч даляраў з нагоды будаўніцтва комплексу. На самай жа справе толькі частка сродкаў была накіравана на будаўніцтва, астатнія грошы былі выдаткаваныя на іншыя мэты.

Зараз у дачыненні да кампаніі "КВСК" пачата працэдура банкруцтва, і яе актывамі распараджаецца антыкрызісны кіраўнік. Сам жа недабудаваны цэнтр знаходзіцца ў закансерваваны стане. Яго гатоўнасць складае ўсяго каля 30 адсоткаў.

Пацярпелыя ўкладчыкі ў будаўніцтва комплексу ўжо некалькі разоў пісалі заявы ў праваахоўныя органы, спрабуючы прыцягнуць да адказнасці дырэктара ТАА "КВСК", аднак да апошняга часу яны атрымлівалі адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Але вось зараз сітуацыя, падобна, змянілася. У дзеяннях былога дырэктара ўгледжаны склад злачынства па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Следчыя спрабуюць разабрацца з тым, чаму гандлёва-офісны цэнтр так і не быў пабудаваны, куды сышлі атрыманыя ад жыхароў Мінска грошы і якая роля ва ўсім гэтым былога дырэктара ТАА "КВСК".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?