Дачка Муамара Кадафі Хана, якая лічылася да гэтага часу забітай у выніку авіяўдару ЗША ў 1986 годзе, хутчэй за ўсё, жывая, паведамляе Associated Press.

Калі лівійскія паўстанцы захапілі бункер Кадафі, які быў яго рэзідэнцыяй, там быў выяўлены пакой, дзе было знойдзена пасведчанне аб нараджэнні Ханы Кадафі і фатаграфіі маладой жанчыны з надпісамі «Хана», якая, магчыма, і з’яўляецца прыёмнай дачкой лівійскага лідара, забітай, як ён сцвярджаў, пры авіяналёце ЗША на сталіцу Трыпалі ў 1986 годзе.

Многія жыхары Лівіі не верылі ў смерць Ханы, больш за тое, яна прысутнічае на некалькіх фотаздымках Associated Press, якія былі зроблены пасля 1986 года — напрыклад, падчас візіту сям’і Кадафі ў ПАР у 1999 годзе.

Галоўны лекар адной з бальніц Трыпалі распавёў аб тым, што Хана Кадафі працавала пад яго кіраўніцтвам і заклікала не лячыць параненых паўстанцаў. Тым не менш, дзякуючы ёй, у шпіталі заўсёды было дастаткова неабходных медыкаментаў.

І хаця прыёмная дачка Кадафі сапраўды магла загінуць у 1986 годзе, а лівійскі лідар мог ўдачарыць яшчэ адну дзяўчынку, назваўшы яе ў памяць загінулай, стрыечны брат дзяўчыны, якая сканчала медыцынскую вучэльню разам з Ханай Кадафі, лічыць, што лівійскі лідар усё ж выдумаў гісторыю са смерцю прыёмнай дачкі. «Калі Кадафі здольны забіваць жыхароў Лівіі, то чаму не схлусіць пра смерць ўласнага дзіцяці», — кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?