31.08.2011 / 13:51

Аляксандр Глеб перайшоў у «Вольфсбург» на правах арэнды 4

Трэніруе «ваўкоў» Фелікс Магат, які і зрабіў з Глеба суперзорку нямецкай бундэслігі ў «Штутгарце».

Паводле інфармацыі Goals.by, сёння Аляксандр Глеб падпісаў арэнднае пагадненне з клубам нямецкай бундэслігі «Вольфсбург». Дзеянне кантракта разлічана на год.
Па заканчэнні тэрміну арэнды беларускі паўабаронца, правы на якога належаць «Барселоне», стане свабодным агентам.

Нагадаем, што іспанскі клуб выказваў гатоўнасць адпусціць Глеба ў арэнду за 1,5 мільёна еўра. «Вольфсбург» (x

чэмпіён 2009 года, у 2011 г. - 15-е месца) пагадзіўся выплаціць гэтую суму за пераход.

«Вольфсбург» трэніруе Фелікс Магат, пад чыім кіраўніцтвам Глеб гуляў у «Штутгарце» ў 2001–2004 гадах (беларус выступаў за «Штутгарт» з 2000 па 2005 год).

Менавіта Магат і зрабіў з Глеба суперзорку нямецкай бундэслігі. У 2005–2008 Глеб гуляў за лонданскі «Арсенал», затым перайшоў у «Барселону», але не змог замацавацца ў складзе. Сезон 2009–2010 ён правёў у арэндзе ў «Штутгарце», мінулы — у «Бірмінгеме».

nn.by

0
Алесь Or_love / Адказаць
31.08.2011 / 13:58
ого!!!нічога сабе!!!\"беларус выступаў за \"Штутгарт\" з 200 па 2005 год\" 1805 год гуляць за Штутгарт!!-)
0
Касінер / Адказаць
31.08.2011 / 15:33
Спадзяемся, што хаця б тут Глеб атрымае гульнявую практыку на высокім узроўні, і пры гэтым не атрымае траўму адразу па прыходзе. ...Тады і зборнай зможа дапамагчы на Еўра2012 :)
0
Калдыр / Адказаць
31.08.2011 / 20:52
ну няблага ж. Хай толькі загуляе там, а то нешта веры ў яго зараз няшмат.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру