31.08.2011 / 15:42

Ермакова: Даляр больш за 10 000 не вырасце 33

Кіраўнік Нацбанка патлумачыла стратэгію дзяржавы па ўрэгуляванні сітуацыі на валютным рынку. Яна абяцае вывесці на адзіны курс больш-менш за два месяцы.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова растлумачыла стратэгію ўлад па ўрэгуляванні сітуацыі на валютным рынку.

Паводле яе слоў, стратэгічная мэта ўвядзення з сярэдзіны верасня дадатковых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы заключаецца ў тым, «каб рынкавы курс наблізіць да афіцыйнага, але не механічна». «Гаворка ідзе аб тым, каб курсы зблізіць на ўзроўні, які выбера рынак. Ключавым арыенцірам будзе рынак.

Мэта — знайсці залатую сярэдзіну курсу, якая сапраўды будзе адлюстроўваць рэальнасць»,
 — заявіла Ермакова ў інтэрв’ю агенцтву Интерфакс-Запад 31 жніўня.

Паводле яе слоў, з моманту пачатку таргоў на дадатковай сесіі будуць два курсы: той, які складзецца паводле вынікаў гэтых таргоў, і афіцыйны абменны курс.

Ермакова растлумачыла, што «Нацыянальны банк будзе таргетаваць (вызначаць мэтавыя арыенціры) курс, які складзецца паводле вынікаў таргоў на дадатковай сесіі». Пры гэтым яна падкрэсліла, што «вусных рэкамендацый не будзе, калі толькі хтосьці дзесьці будзе сваволіць». «Рэкамендацыі Нацыянальнага банка, калі яны будуць давацца, павінны быць прыняты афіцыйна, рашэнне павінна быць падпісана старшынёй праўлення», — заявіла кіраўнік Нацбанка.

Паводле яе слоў, Нацбанк гатовы да валютных інтэрвенцый падчас таргоў на дадатковай сесіі.

«Крыніцы для гэтага ёсць, але іх я пакуль назваць не магу.
Яны ляжаць у нас на рахунках, і не толькі ў рэзервах. Будуць і новыя крыніцы паступаць. У гэтым плане ўсё ў нас пралічана. Кіраўнік дзяржавы на нарадзе нездарма паведаміў пра паступленне да канца года інвестыцый на 5 мільярдаў долараў. Нездарма названы і тэрміны адкрыцця дадатковай сесіі — сярэдзіна верасня — усё гэта пралічана», — запэўніла Ермакова.

Прагназуючы развіццё сітуацыі, яна адзначыла: «Я не думаю, што курс скочыць у „завоблачнасць“,

бо на чорным рынку ён цяпер сфарміраваўся на ўзроўні 10 тысяч за долар і больш за 10 тысяч ён не вырасце.
Калі раўнаважкі курс установіцца, ён і стане адзіным на ўсіх сегментах валютнага рынку, і на біржы зноў будзе адна гандлёвая сесія».

На пытанне, ці сапраўды для ўніфікацыі абменных курсаў спатрэбіцца 1,5–2 месяцы, як заяўляў кіраўнік дзяржавы, Ермакова адказала: «Тэрмін 1,5–2 месяцы — гэта ацэнка экспертаў. Гэта не кіраўнік дзяржавы ўстанавіў, гэта ўстановіць жыццё. Можа спатрэбіцца і больш часу, а магчыма, і раней мы здолеем уніфікаваць курс».

Кіраўнік Нацбанка таксама паведаміла, што абавязковы продаж часткі валютнай выручкі экспарцёраў па афіцыйным курсе захаваецца да ўстанаўлення адзінага курсу.

Што да продажы наяўнай валюты, то яна будзе ажыццяўляцца «зыходзячы з аб’ёму падмацавання канкрэтнага абменнага пункта». Паводле слоў Ермаковой,

«валюта ў пунктах абмену валют з’явіцца адразу пасля таго, як банкі захочуць яе купіць па рынкавым курсе на дадатковай сесіі».
«Тут усё пераходзіць у кампетэнцыю камерцыйных банкаў, якія будуць працаваць з валютай на рынкавых умовах», — дадала яна.

Кіраўнік Нацбанка заявіла, што продаж валюты на сацыяльныя мэты па афіцыйным курсе на пераходны перыяд захаваецца.

0
Денис / Адказаць
31.08.2011 / 15:49
Когда то Прокопович тоже говорил, что никакой девальвации не будет...Кругом сплошная ложь!
0
Шэры / Адказаць
31.08.2011 / 15:52
"Даляр не будзе большы за 10 000" Это намёк на деноминацию???????
0
Сурдоперевод / Адказаць
31.08.2011 / 15:52
Ермакова: Даляр не будзе большы за 10 000 Сурдоперевод: Даляр будет не меньше 10 000.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру