паведаміў 31 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Леанід Ломаць.

Паводле яго слоў, 20% гэтых выпадкаў складаюць дзіцячыя траўмы, 10% — атрыманыя ў ДТЗ. За апошнія дзесяць гадоў, сказаў Ломаць, узровень траўматызму застаецца досыць высокім. «Аднак за апошнія тры гады крыху стабілізаваўся траўматызм сярод насельніцтва да 18 гадоў, і замарудзілася смяротнасць ад траўмаў», — сказаў ён.

Намеснік дырэктара цэнтра адзначыў, што «аказанне спецыялізаванай дапамогі пацярпелым у Беларусі вельмі развіта». «У нас дастаткова траўматолагаў, і калі пацярпелыя трапляюць у стацыянар, ім аказваецца дапамога на самым высокім узроўні», — растлумачыў Ломаць.

Аднак, паводле слоў спецыяліста, самай вялікай праблемай застаецца аказанне першай дапамогі. Так, у выпадку ДТЗ першую дапамогу, як правіла, аказваюць вадзіцелі, пасажыры, супрацоўнікі МУС і МНС. Намеснік дырэктара паведаміў, што для асоб, «якія па доўгу службы першымі прыязджаюць на месца ДТЗ», існуюць спецыялізаваныя курсы па аказанні экстраннай дапамогі, у прыватнасці ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Спецыяліст адзначыў надзвычайную важнасць аказання такой дапамогі і прывёў статыстычныя даныя, паводле якіх спыненне крывацёку ў першыя хвіліны зніжае рызыку смерці на 30%, а «своечасовая імабілізацыя (прывядзенне ў нерухомы стан) пры пераломах канечнасцяў на 70% памяншае развіццё траўматычнага шоку».

На жаль, для простых грамадзян падобных курсаў не прадугледжана. Ломаць лічыць, што навыкам аказання першай дапамогі трэба вучыць людзей яшчэ са школы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?