Малады чалавек адмовіўся.

Як паведаміла нявеста Мікалая Дзядка Валерыя, хлапцу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне.

За кратамі Мікалай вырашыў засвоіць рабочую спецыяльнасць (гэта можна зрабіць у зняволенні). Але адміністрацыя калоніі пагадзілася задаваліць просьбу маладога чалавека на адукацыю ў выпадку, калі той зможа сумяшчаць вучобу з працай. «Хаця ў папярэднім лісце Мікола паведаміў, што вучоба будзе праходзіць з 9.30 да 17.00. Як можна сумяшчаць вучобу до пятай вечара і працу, застаецца загадкай», — абурана Валерыя.

Дзяўчына звязвае такі адказ адміністрацыі з адмовай Мікалая пісаць прашэнне і з той кампаніяй у яго абарону, якую паднялі студэнты ЕГУ.

Мікалай Дзядок быў усуджаны на чатыры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця пад Генеральным штабам, нападзе на шэраг будынкаў з групай анархістаў. Вінаватым сябе не лічыць. Ён прызнаны вязням сумлення.

Напісаць яму можна па адрасе:

213105 г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?