Кежман (справа) са сваім агентам Аляксандрам Груберам, fcbate.by

Кежман (справа) са сваім агентам Аляксандрам Груберам, fcbate.by

Кантракт з ФК БАТЭ заключыў сербскі форвард Матэя Кежман. Гэта пагадненне разлічана да канца года з магчымасцю падаўжэння на больш працяглы тэрмін. Форвард будзе ўключаны ў заяўку ФК БАТЭ для ўдзелу ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў,
паведамляе афіцыйны сайт клуба.

32-гадовы Матэя Кежман — адзін з самых папулярных футбалістаў Сербіі. За сваю выдатную кар’еру ён сабраў багатую калекцыю разнастайных узнагародаў і тытулаў. Матэя станавіўся чэмпіёнам Югаславіі, Галандыі, Англіі і Турцыі, уладальнікам Кубка англійскай Лігі, Кубка Францыі, Суперкубка Галандыі і Турцыі У 2000–06 гады выступаў у складзе зборнай Сербіі, у складзе якой правёў 49 матчаў і забіў 17 галоў. У чэмпіянатах вышэйшых дывізіёнаў розных краін правёў 345 матчаў, у якіх забіў 187 галоў. У паслужным спісе Кежмана 91 еўракубкавы паядынак і 27 забітых у іх мячоў.

БАТЭ апошнія дні шукаў форварда ўзамен Віталю Радзівонаву, што выбыў больш чым на паўгода з-за траўмы.

Праз два тыдні БАТЭ чакае старт у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Кежман: Спадзяюся, што час праведзены ў БАТЭ, пакіне самыя добрыя ўспаміны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?