31.08.2011 / 16:58

З 1 верасня значна вырастуць акцызы на алкаголь і тытунь 10

Асабліва рэзкі рост будзе на акцызы піва і цыгарэтаў.

1 верасня значна павышаюцца стаўкі акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта № 378 ад 30 жніўня 2011 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 1 верасня па 31 жніўня акцыз на ўсе моцныя алкагольныя напоі будзе складаць 30 тыс. рублёў за 1 літр бязводнага этылавага спірту, што ўтрымліваецца ў гатовай прадукцыі. Так, акцыз на гарэлку і вінныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28% павялічаны на 35,4%, на лікёра-гарэлачныя вырабы з аб’ёмнай доляй спірту ад 7 да 28% — на 79%, на каньяк, брэндзі, кальвадос і каньячныя напоі — на 60,6%.

Стаўка на пладовыя мацаваныя ардынарныя і вінаградныя віны (за выключэннем арыгінальных, натуральных, у тым ліку пеністых, шампанскіх, газаваных і шыпучых) павялічана ў 2,7 разу да 16 тыс. рублёў. На арыгінальныя вінаградныя віны — на 0,7% да 28 тыс.

Акцыз на слабаалкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 1,2 да 7% устаноўлены ў памеры 55 тыс. рублёў, слабаалкагольныя натуральныя напоі — 18 тыс. 200 рублёў. Раней на ўсе гэтыя напоі быў устаноўлены акцыз 35 тыс. рублёў.

Стаўка акцызу на піва з утрыманнем спірту 0,5–7% павялічана ў 2,9 разу да 1 тыс. рублёў, з утрыманнем спірту звыш 7% — у 3 разы да 2 тыс. рублёў, на піўны кактэйль акцыз устаноўлены ў памеры 1 тыс. рублёў.

Стаўка акцызаў на цыгарэты з фільтрам (за 1 тысячу штук) пры цане да 150 тыс. рублёў будзе дзейнічаць у памеры 15 тыс. 310 рублёў, па цане ад 150 да 300 тыс. рублёў — 40 тыс. рублёў, пры цане ад 300 тыс. рублёў і на цыгарэты з фільтрам, рознічная цана на якія не ўстаноўлена, — 60 тыс. рублёў. Акцыз на цыгарэты без фільтра складзе 4 тыс. 500 рублёў (раней — 3 тыс. 120 рублёў), на папяросы — 3 тыс. 300 (раней — 2 тыс. 290).

Раней акцызы ўстанаўліваліся для цыгарэт пры цане да 70 тыс. рублёў — 6 тыс. 100, па цане ад 70 да 125 тыс. рублёў — 15 тыс. 310, пры цане ад 125 тыс. — 25 тыс. 270 рублёў, на цыгарэты з фільтрам, рознічнай цана на якія не ўстаноўлена, — 34 тыс. 460 рублёў.

0
Inhvar / Адказаць
31.08.2011 / 17:15
Многа людзей пасылае праклен за пракленам,на адрас тытуневых вырабаў рб.Менавiта вырабаў, гэта жахлiвае паскудзтва..шкада падлеткаў i жанчын,якiя паляць "ацечаственную" мярзоту. Вярнiце "Фiлiп Морыс" насельнiцтву,хопiць здеквацца!!!
0
Тытунь / Адказаць
31.08.2011 / 18:26
а вот теперь надо активно расдавать листовки в заводских районах об всебеларуском народном сходе
0
Былы кулак / Адказаць
31.08.2011 / 18:28
А мы цяпер сядзім у ЭЗ і ядзім каўбасы, запіваем півам і віскі. Цяпер бальшавічкам няма як грабіці нас, грабяць вас і абзываюць гультаямі чаркашкварачнікамі, Хутка вас Рыгоравіч разам з расейскімі наймітамі будзе раскулачваці, бо "чрезмерные доходы маеце", а ў Сібір самы пабяжыце з галадухі.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру