«Гэта ганьба для нашай краіны», — пішуць у каментарах да роліка на you tubе карыстальнікі з Расіі.

У Касцюковічах (Магілёўская вобласць) мясцовыя супрацоўнікі ДПС затрымалі маладую пару. Хлопец і дзяўчына, грамадзяне Расіі, знаходзіліся ў легкавіку BMW з расійскімі нумарамі. Яны былі відавочна нецвярозыя. Па словах відавочцы, які зняў інцыдэнт на камеру, госці ў такім стане прыехалі на аўто на стаянку перад мясцовым універсамам. Дзяўчына была за рулём, яна катэгарычна адмовілася прад’явіць дакументы. А потым і выйсці з аўто. У ход пайшла нават палітыка.

«Я не выйду з машыны. Няхай ваш прэзідэнт Лукашэнка выходзіць з машыны», — заявіла яна і пачала адбівацца ад міліцыянтаў кулакамі і нагамі.

Пасля гэтага супрацоўнікі ДПС паспрабавалі перасадзіць парушальніцу ў свой аўтамабіль. Яе спадарожнік увязаўся ў патасоўку з адным з міліцыянтаў. Сабраўся натоўп, які падзяліўся на тых, хто спачуваў нецвярозым гасцям, і тых, хто быў за міліцыянтаў.

У каментарах да роліка на You Tubе некаторыя карыстальнікі з Расіі напісалі, што нецвярозая гераіня відэа ганьбіць іх краіну. Таксама частка каментатараў адзначыла, што касцюковіцкія ДПСнікі дзейнічалі максімальна карэктна, магчыма, занадта.

Як паведамляе Auto.onliner.by, інцыдэнт, магчыма, здарыўся ў мінулую пятніцу. Пакуль невядома, чым скончылася гэтая гісторыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?