28 верасня на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца матч
Першымі (меркавана з серады, 7 верасня, на барысаўскім гарадскім стадыёне)
права набыць квіткі на гэтую гульню атрымаюць уладальнікі абанементаў, а таксама члены Клуба заўзятараў.
Праз 2–3 дні ў продаж у Барысаве і на стадыёне «Дынама» паступяць «білетныя пакеты» — любы ахвотны зможа атрымаць білеты адразу на тры хатнія сустрэчы БАТЭ.
І толькі пасля гэтага магчымасць набыць квіткі з’явіцца ў тых, хто жадае патрапіць толькі на матч з «Барселонай».
Ужо вызначана і цана квіткоў.
На гульні з «Барселонай» і «Міланам»:1-я катэгорыя — 250 000 рублёў,2-я — 150 000,3-я — 70 000.
На матч з чэшскай «Вікторыяй» цана будзе адпаведна 200 000, 100 000 і 50 000 рублёў.
Абмежаванне на набыццё адным чалавекам — 2 білеты.
Больш падрабязная інфармацыя і дакладны час пачатку продажу квіткоў будуць апублікаваныя на афіцыйным сайце ФК БАТЭ у найбліжэйшыя дні.