У другім квартале гэтага года імклівей за ўсё брута-заробак (г.зн. налічаны) у краінах Балтыі за год вырас у Латвіі, паведамляе delfi.lt.

Так, у названы перыяд сярэдні брута-заробак у Эстоніі вырас з 822 да 857 еўра, у Латвіі - з 632 да 667 еўра, а ў Літве - з 595 да 610 еўра.

У Беларусі ў ліпені сярэдні налічаны заробак склаў 1 млн 854 500 рублёў, што па курсе чорнага рынку складае 150 еўра.

Нават улічваючы большую стаўку падаткаў у краінах Балтыі, розніца між заробкамі ўражвае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?