Партыя БНФ атрымала пісьмовы дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне з’езда ў ПК Мінскага трактарнага завода,
паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.

«Чарговы з’езд Партыі БНФ пачне працу 10 верасня, пры неабходнасці ён можа атрымаць працяг на наступны дзень», — сказаў ён.

Плануецца, што ў працы з’езда возьмуць удзел прыкладна 230 дэлегатаў з усіх абласцей краіны і Мінска.

Асноўныя пытанні з’езда: абранне новага кіраўніцтва партыі, унясенне зменаў у статут, а таксама разгляд стратэгіі дзейнасці арганізацыі на найбліжэйшыя два гады.

У прыватнасці, змены ў статут Партыі БНФ прадугледжваюць, што старшынства ў ёй можа быць абмежавана двума тэрмінамі. Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынства ў партыі з двух да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?