Круглы стол на тэму «Паліўна-энергетычны комплекс Беларусі: цэны на паліва і ўзаемасувязь з іншымі галінамі эканомікі»інфармацыйна-асветнай установе «За Аўто» прыйшлося правесці ў холе мінскай гасцініцы «Арбіта».
На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі ўрада, канцэрна «Белнафтахім», міністэрстваў эканомікі, транспарту і камунікацый, прыватных аўтамабільных кампаній і
Аднак адміністрацыя гасцініцы «Арбіта», дзе павінна было прайсці мерапрыемства, 30 жніўня папярэдзіла кіраўніцтва аўтамабільнай супольнасці аб адмене броні
Каля 16.00 на сустрэчу з актывістамі ўстановы прыбылі галоўны саветнік аналітычнага ўпраўлення апарату Савета міністраў Аляксандр Нароленкаў, а таксама супрацоўнік апарату Аляксандр Васількоў. Размова прадстаўнікоў улады і грамадскасці адбылася ў холе гасцініцы.
Нароленкаў згадзіўся з тым, што абмяркоўваць паліўныя пытанні трэба за круглым сталом з канструктыўнымі прапановамі па змяненні падыходаў на
«Пытанні, якія мы хацелі абмеркаваць, натуральна, узняць не ўдалося, таму што гэта не абстаноўка — размаўляць на нагах у калідоры, — заявіў журналістам Шаркоў. — У любым выпадку іх прысутнасць, жаданне ісці на кантакт і пачуць канструктыўныя прапановы па стабілізацыі сітуацыі на
Асноўнае пытанне, якое ўстанова хоча ўзняць на пашыраным круглым стале, — зніжэнне падатковай нагрузкі для нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і аператараў аўтазаправачных станцый, каб доля іх падаткаў не закладвалася ў канчатковы кошт нафтапрадуктаў.
Паводле слоў Шаркова, у першай дэкадзе верасня прапановы ўстановы будуць накіраваны ў Савет міністраў. Чакаецца, што пашыраны круглы стол адбудзецца ў пачатку кастрычніка.