Жыхар паўночна італьянскага горада Модэна арыштаваны 31 жніўня паліцыяй па падазрэнні ў выкраданні і катаванні сваёй беларускай сяброўкі.

З-за пачуцця рэўнасці 43-гадовы італьянец на працягу трох тыдняў не выпускаў 39-гадовую беларуску са свайго дома, прыкаваў яе ланцугамі да ложку і ўвесь гэты час збіваў яе і гвалтаваў.

Акрамя жанчыны ў кватэры знаходзіўся таксама састарэлы бацька арыштаванага, якога ён таксама збіваў. Мяркуючы па ўсім, аб тым, што адбывалася, паведаміў у паліцыю дзядзька мучыцеля.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, знайшлі ў доме старога са слядамі пабояў і жанчыну, твар і цела якой былі знявечаны апёкамі ад цыгарэт і шматлікімі парэзамі. Жанчына сцвярджае, што італьянец прымушаў яе прымаць псіхатропныя прэпараты.

Паліцэйскія канфіскавалі відэазапісы, зробленыя гаспадаром дома ў спальні, якія захоўваліся на цвёрдым дыску яго персанальнага камп'ютара.

Пацярпелыя былі неадкладна дастаўлены ў адну з гарадскіх бальніц Модэны. У беларускі дактары, у прыватнасці, выявілі чэрапна-мазгавую траўму, множныя ўдары, апёкі і рэзаныя раны. Паводле слоў медыкаў, яна будзе знаходзіцца на лячэнні ў стацыянары не менш за месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?