Вядомыя чэшскія грамадскія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за арыштаванага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэшскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Сярод падпісантаў ёсьць шмат выбітных асобаў:

дэпутат парламенту Чэхіі Даніэл Кортэ, вядомы лінгвіст і перакладчык сярэднявечнай літаратуры,

вядомы журналіст Лібар Дворжак, які займаецца асьвятленьнем парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі былога СССР,

вядомая дысідэнтка Петрушка Шустрава, падпісантка Хартыі’77, якая ў 1969–71 гадах адбыла зняволенне за актыўнасці ў апазіцыйным руху, а ў 1990—1992 гг. была намеснікам міністра унутраных справаў, займалася падрыхтроўкай закона аб люстрацыі. Сёння — перакладчык, сябра аб’яднання «Грамадзянская Беларусь»,

выканаўчы дырэктар аб’яднання «Грамадзянская Беларусь» Катарына Шпацава,

адвакат Радэк Дворжачэк, у мінулым — актывіст Amnesty International,

ябра аб’яднання «Грамадзянская Беларусь» Марцін Відлак,

сябра няўрадавай арганізацыі Nesehnuti, актывіст за правы чалавека Мілан Штэфанец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?