Самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка накіравала просьбу аб прыняцці ў Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана, а таксама ў ЕўрАзЭС у якасці назіральніка,заявіў прэзідэнт ПМР Ігар Смірноў 31 жніўня на
Пры гэтым Смірноў адзначыў, што кіруецца прынцыпам гарманізацыі прыднястроўскага заканадаўства з расійскім. «Мы будуем сваю сістэму на аснове гарманізацыі з расійскім заканадаўствам ва ўсіх сферах жыцця. І прытрымліваемся тых жа прынцыпаў, якімі кіруецца Расійская Федэрацыя», — сказаў Смірноў.