Грамадства

Набыў моц Кодэкс аб адукацыі

Сёння, у першы дзень новага навучальнага года, у Беларусі набыў моц Кодэкс аб адукацыі. Ён быў падпісаны 13 студзеня і накіраваны «на комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносінаў у сферы адукацыі».

Кодэкс падраздзяляе адукацыю на асноўную, дадатковую і спецыяльную, а таксама ўпершыню ўводзіць паняцце «адукацыйныя праграмы». Ажыццёўлены падзел дакументаў аб навучанні і атрыманні адукацыі.

Уводзяцца новыя формы навучання,

у прыватнасці дыстанцыйнае навучанне для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Замацавана права ствараць ва ўстановах адукацыі класы або групы, у якіх навучанне ажыццяўляецца на замежнай мове. Акрамя таго, уносяцца змяненні ў школьную праграму: плануецца скараціць колькасць гадзін на прадметы эстэтычнай накіраванасці.

Кодэкс прадугледжвае падпісанне дагавора на навучанне ўсімі студэнтамі ВНУ,
а таксама навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. У дагаворы будуць прапісаны правы, абавязкі і адказнасць студэнта і ВНУ, а пры неабходнасці — і работадаўца.

Устанаўліваецца новы від дакумента аб адукацыі — дыплом даследчыка, які выдаецца па выніках навучання ў аспірантуры.
Гэтая кваліфікацыя будзе прысвойвацца выпускнікам аспірантуры, якія паспяхова завяршылі курс навучання, але па нейкіх прычынах не змаглі абараніць кандыдацкую дысертацыю. Гэтая кваліфікацыя дазволіць яе ўладальнікам «разлічваць на асаблівыя пасады на рынку працы».

У кодэкс унесены нормы, звязаныя з дысцыплінарнай адказнасцю навучэнцаў. Упершыню ўведзена паняцце «дысцыплінарны праступак навучэнца» і прадугледжаны падставы для прыцягнення яго да адказнасці. Сярод іх — спазненне або няяўка без ўважлівых прычын на заняткі, парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу.

Згодна з дакументам права грамадзян на адукацыю забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі, захаваннем бюджэтнага фінансавання дзяржустаноў адукацыі і стварэннем умоў для атрымання адукацыі з улікам індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў навучэнца, а таксама развіццём сістэмы крэдытавання грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове.

У Міністэрстве адукацыі сцвярджаюць, што ніякіх змяненняў у вучэбных планах у сувязі з кодэксам сёлета не адбудзецца, паколькі гэтыя планы былі да яго ўваходжання ў сілу. На працягу года будзе праводзіцца маніторынг працы навучальных устаноў у рамках дзеяння кодэкса, а праз год плануецца прыняць канчатковае рашэнне па асобных кірунках дзейнасці сістэмы адукацыі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная13

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная13

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць