Беспрацоўны цясляр Уэйн Сабадж, які жыве недалёка ад Чыкага, знайшоў у сваім садзе мяшок з купюрамі па $20.

Сабадж, які жыве разам з бацькам, у гэты дзень смажыў свініну і збіраўся сабраць на вячэру ў садзе брокалі. Асцерагаючыся таго, што гэтыя грошы могуць быць крадзенымі, цясляр вырашыў выклікаць паліцыю.

«Што мне цяпер з гэтым рабіць? … Мы і так у бядзе», — сказаў Сабадж.

Ён патлумачыў, што не хоча, каб на яго павесілі рабаванне банка, калі ён і так адчувае фінансавыя цяжкасці.

Супрацоўнікі паліцыі, якія прыехалі дадому да Сабаджа, выявілі ў садзе яшчэ адзін мяшок з грашыма. Усяго ў двух мяшках апынуліся $150 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?