У 2011 годзе Беларусь наросціць вытворчасць бураковага цукру на 20% - да 500 тыс. тон, заявіў сёння кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка.

Паводле яго слоў, увесь ураджай цукровых буракоў (4,2 млн. тон) будзе перапрацаваны да першай дэкады студзеня 2012 года, што дасць магчымасць задаволіць як унутраны попыт (каля 400 тыс. тон), так і ажыццявіць экспартныя пастаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?