Як вынікае з ліста Мікалая Статкевіча, перададзенага «з аказіяй» палітыку Сяргею Скрабцу,экс-кандыдат у прэзідэнты лісты ў свой адрас атрымлівае, а вось сам адказаць можа не заўсёды.
Каб не было сумненняў у аўтарстве паслання, Статкевіч выкарыстоўвае «паролі» — «штрыхі і дэталі», якія вядомыя толькі яму самому і Скрабцу. Таму ў сапраўднасці аўтара паслання падазрэнняў у Скрабца не паўстала.
Частка ліста — аб асабістым. «У мяне ўсё нармальна, але спрабуюць «падламаць» маральна і фізічна, — паведаміў Мікалай Статкевіч. — Працую на пілараме — цягаю бярвёны да пілы. Званкі і лісты адпраўляць забаронена. Прычым забарона не афіцыйная, а практычная. Напісаў ліст, начальнік аператыўнага аддзелу збірае «актыў», цытуе і каментуе гэты ліст перад імі, складае пратакол аб канфіскацыі ліста (даволі нявіннага зместу) і аб’яўляе аб пакаранні ўсяго атрада — спілаваць турнік і брусы ў лакальнай зоне. Таму пісаць не магу».
Пасланне з калоніі, як нам растлумачыў Сяргей Скрабец, сапраўды, было дастаўлена не поштай, а праз трэція рукі.
— спрабуюць прымусіць напісаць заявы аб памілаванні і выступіць перад тэлекамерай. Больш за ўсё дастаецца Гнедчыку… — ён ужо пабываў у СІЗА. Я хлопцам сказаў: «Можаце пісаць. Вам можна. Гэта мне нельга». Але яны не хочуць прызнаваць віну», — распавёў Мікалай Статкевіч свайму сябру і паплечніку. І наказаў: Перадавай прывітанне Марыне (жонцы). Вельмі хвалююся за яе. Турбуе становішча Дзімы Д. (Зміцер Дашкевіч), які ў Горках. Тамтэйшая адміністрацыя спрабуе яго «зламаць». Вялікае прывітанне ўсім нашым. Дзякуй за лісты — яны даходзяць. Атрымаў каля 100 віншавальных тэлеграмаў і яшчэ некалькі сотняў не аддалі, бо без подпісаў. Перадавай усім — мяне не зламаюць».«Цяпер пачалася новая хваля ціску на «дзекабрыстаў»
Асобна Мікалай Статкевіч папрасіў перадаць свае прапановы «для апазіцыі і для саюзнікаў на Захадзе». Публікуем без зменаў.
Прапанова для дэмакратычных сіл:
Выканаць рашэнне удзельнікаў мітынгу на Кастрычніцкай плошчы
Прапановы для нашых сяброў у Еўрапейскім саюзе:
Узмацняць ціск на рэжым. Пачаць ўводзіць санкцыі супраць прадпрыемстваў «
Не разглядаць вызваленне часткі палітвязняў, якія напісалі пад ціскам заяву «аб памілаванні», як падставу для паслаблення ціску. Інакш ціск на тых, хто такія заявы не напісаў, неймаверна ўзмоцніцца.
Перамовы з рэжымам толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў. Тэма такіх перамоваў — умовы прыпынення санкцый наўзамен на дэмакратызацыю заканадаўства і доступ апазіцыі да ТБ.
Крэдыты — толькі пры наяўнасці дэмакратычна абранага парламенту, які кантралюе іх выдаткаванне.
Прапанова для каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»:
Беларуская мова намаганнямі рэжыму ператвараюць у масавай свядомасці ў «апазіцыйную мова». Прашу разгледзець маю прапанову выкарыстаць гэта для публічнай паўсюднай дэманстрацыі пратэсту. Дастатковы невялікі набор слоў (дзякуй, Калi ласка, прабачце і г.д.), якія выкарыстоўваюцца ў любы час у публічных месцах. Калі атрымаецца надаць гэтаму масавасць, то перашкаджаць улада гэтаму не зможа. І мой Вам «Рэспэкт» за акцыі ў