Першае комплекснае абследаванне глебы з тэрыторый вакол ядзернай станцыі ў Фукусіме паказалі значнае забруджванне зямлі. Іншыя справаздачы таксама папярэджваюць аб захаванні пагрозы для харчовага ланцугу Японіі, падкрэсліваючы асноўныя праблемы, з якімі краіна па-ранейшаму сутыкаецца, намагаючыся ачысціць сваю тэрыторыю ад радыеактыўных рэчываў.

Аператар завода «Tokyo Electric Power Co» заявіў у аўторак, што адзін з працаўнікоў, які займаўся ачысткай, памёр ад вострага лейкозу, хоць чыноўнікі сцвярджаюць, што медыцынскія тэсты сведчыць, нібыта яго смерць наўрад ці звязана з працай на заводзе.

Амаль праз шэсць месяцаў пасля аварыі Міністэрства адукацыі апублікавала ў аўторак першы ўсебаковы агляд забруджвання глебы ў межах 62-мільнай зоны, засведчыўшы, што больш чым у 30 месцах выяўленыя плямы забруджання радыёактыўным цэзіем.

Урадавыя чыноўнікі заявілі, што даклад не істотна змяніў іх інфармацыю аб распаўсюджванні і ступені забруджвання, раней атрыманую шляхам аэрафотаздымкі і наземнага радыяцыйнага кантролю. Яны сказалі, што самыя забруджаныя месцы ўжо эвакуяваныя, а новыя дадзеныя не апраўдваюць любыя змены ў палітыцы эвакуацыі.

Але ступень забруджвання, аб якой паведамляецца, уздымае новыя пытанні аб тым, як хутка эвакуяваныя месцы могуць быць ачышчаны, а таксама аб небяспецы распаўсюджання радыёактыўных матэрыялаў на большыя тэрыторыі праз вецер або дождж.

Агляд 2200 месцаў, які праводзіўся 400 даследчыкамі ў чэрвені і ліпені, паказаў, што 33 з гэтых месцаў забруджана цэзіем-137 у памеры звыш 1,48 млн бекерэляў на квадратны метр — узровень, устаноўлены Савецкім Саюзам для прымусовага перасялення пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986, заявілі японскія ўлады.

Іншыя 132 месцы забруджаны сукупным аб’ёмам цэзія-137/134 больш чым на 555,000 бекерэляў на квадратны метр — узровень, пры якім савецкая ўлада заклікала да добраахвотнай эвакуацыі і ўвяла забарону на сельскую гаспадарку.

Мамору Фудзівара, дацэнт кафедры ядзернай фізікі ўніверсітэта ў Осака, кажа, што жыхары гэтых месцаў «павінны быць пераселеныя на пастаяннай аснове». Па яго словах, дадзеныя паказалі, што ўрад павінен быць больш настойлівым у сваёй палітыцы эвакуацыі.

Цэзій-137 мае перыяд паўраспаду 30 гадоў, а гэта азначае, што яго радыёактыўныя выкіды знізяцца толькі напалову праз 30 гадоў, значыць ён будзе ўплываць на навакольнае асяроддзе на працягу некалькіх пакаленняў. Цэзій-134 мае перыяд паўраспаду два гады.

На мінулым тыдні ўлады заявілі, што чакаюць, што узровень радыяцыі знізіцца на палову ў раёнах вакол завода ў два гады за кошт натуральнага распаду і ачысткі. Але апошнія дадзеныя паказваюць, наколькі гэта можа быць складана.

«Цалкам магчыма, што працы па абеззаражанні прыянсуць толькі невялікія вынікі, паколькі ўсё больш цэзію пераносіцца вятрамі і дажджамі ў паверхневыя слаі глебы і ў лясы», сказаў у інтэрв’ю супрацоўнік міністэрства адукацыі. «У адрозненне ад земляў, забруджаных у выніку Чарнобыльскай катастрофы, якія ў асноўным раўнінныя, Фукусіма ўяўляе сабой горны рэгіён, пакрыты лясамі і перасечаны рачнымі патокамі», дадаў чыноўнік, які прасіў не называць сваё імя.

У дадатак да новага дакладу аб забруджванні, мясцовыя улады паведамілі ў панядзелак пра магчымасць распаўсюджання заражэння праз харчовы ланцуг. Японія сутыкнулася з радыеактыўнвм забруджваннем розных сельскагаспадарчых культур, ялавічыны і рыбы. Пасля паведамлення аб заражанай рыбе была абмежавана вобласць непасрэдна вакол рэактара. Але ў панядзелак у прэфектуры Гунма на поўнач ад Токіа паведамілі, што рыба, злоўленая ў рацэ ў прэфектуры, змяшчае больш за дапушчальную колькасць цэзію, — гэта быў першы такі выпадак за межамі прэфектуры Фукусіма.

Таксама трэба працягваць клапаціцца аб працаўніках бяспекі на рэактарах. У аўторак паведамілі, што 40-гадовы працаўнік памёр ад вострага лейкозу пасля працы на заводзе на працягу сямі дзён. Кумулятыўнае ўздзеянне выпраменьвання на працаўніка склала 0,5 мЗв, што значна ніжэй гранічна дапушчальнага ўзроўню. Тэпка сказаў, што яго смерць наўрад ці можа быць звязана з працай на заводзе.

Апошні інцыдэнт ўжо другі выпадак пасля аварыі, у якой працаўнік, 60-гадовы мужчына, упаў падчас працы і памёр ад сардэчнага прыступу.

У знак таго, што цяпер урад спрабуе зрабіць больш сур’ёзныя захады для засцярогі сваіх працаўнікоў, японскі міністр аховы здароўя і працы заявіў, што можа зноў знізіць мяжу апраменьвання для працаўнікоў на прадпрыемстве ад 250 мЗв у год да 100 мЗв — узровень, які прымяняецца на іншых атамных станцыях у Японіі ў надзвычайных сітуацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?