Нацыянальны банк Беларусі прыме шэраг мер для забеспячэння выхаду на адзіны курс беларускага рубля. Аб гэтым заявіў 31 жніўня ў эфіры БТ першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.
«Тут неабходна прымаць пэўныя меры: падрыхтоўчыя, тэхнічнага і эканамічнага плана, трэба вызначыць рэгламент работы біржы, а таксама розных сектараў валютнага рынку. Таксама прадугледжваецца „зацісканне“ інвестыцыйных працэсаў, узмацненне
Гэта азначае, што зменшацца аб’ёмы будаўніцтва і дзяржаўнай падтрымкі. Краіна працягвае заціскаць паясы.
Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка пацвердзіў, што выхад на адзіны курс рубля адбудзецца цягам восені. «Гэты выхад зойме пэўны час. Часовыя рамкі мы пакуль не вызначаем. Я лічу, на працягу месяца, максімум паўтара выхад на адзіны курс беларускага рубля будзе ажыццёўлены», — выказаў меркаванне Мікалай Лузгін.
«Выхад на адзіны курс» — гэта эўфемізм. У рэальнасці ён будзе азначаць падзенне курсу рубля і легелізацыю павышанага курса валюты. Калі адзіны курс стане, дапусцім, 9000, дык непазбежна падаражэе і паліва, і дзяржаўныя, камунальныя паслугі. Гэта азначае, што ўвосень краіну чакае новы віток інфляцыі.