Жарт наконт таго, што курс даляра ў Беларусі залежыць выключна ад нумара месяца, аказаўся прарочым. Менавіта 1 верасня курс продажу даляра на сайце Пракапові.ч перайшоў мяжу ў 9000 рублёў.
Дэвальвацыя беларускага рубля дасягнула 200% ад пачатку года.

Разам з тым, курс куплі яшчэ падцягваецца да гэтай адзнакі. З улікам гэтага можна меркаваць, што, сярэдні курс знаходзіцца на ўзроўні 8850-8900 рублёў.

Віленскія абменнікі працуюць з курсамі 8200-8300/9200-9640. Такім чынам, сярэдні курс і ў іх ушчыльную падабраўся да 8900-9000 рублёў.

Падзенне рубля аднавілася ад пачатку жніўня.

Старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова прызнала ў сераду, што курс рубля ўвосені ўстановіцца на ўзроўні, блізкім да 10 000: «Я не думаю, што курс скочыць у «завоблачнасць», — сказала яна, —

бо на чорным рынку ён цяпер сфармаваўся на ўзроўні 10 тысяч за долар і больш за 10 тысяч ён не вырасце.

Нацбанк спадзяецца выйсці на адзіны абменны курс цягам восені, прычым улады прызнаюць, што адзіны курс будзе блізкім да цяперашняга курса чорнага рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?