Расійскі «Альфа-банк» падаў два іскі ў Маскоўскі арбітражны суд на РУП «Брэстэнерга» па спагнанні крэдыторскіх даўгоў, паведамілі банку.

У маі 2010 года «Альфа-банк» адкрыў для «Брэстэнерга» крэдытную лінію ў 32 млн. даляраў да 2015 года. Прадпрыемства амаль поўнасцю атрымала гэтую суму, два плацяжы па крэдытах на 210 тыс. і 220 тыс. даляраў «Брэстэнерга» пратэрмінавала.

Судовыя пасяджэнні пачнуцца ў кастрычніку. Перамовы аб рэструктурызацыі ні да чаго не прывялі, таму «Альфа-банк» разглядае магчымасць датэрміновага запатрабавання ўсяго крэдыту і павелічэння памеру іскавых патрабаванняў.

У «Брэстэнерга» БелаПАН адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю, спаслаўшыся на тое, што «гэта юрыдычныя адносіны паміж двума суб’ектамі гаспадарання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?