01.09.2011 / 13:27

Міністр адукацыі: Сёлета мы паспрабуем агарадзіць настаўніка ад папяровай працы

заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч журналістам 1 верасня ў Мінску.

Паводле яго слоў, па даручэнні прэзідэнта ў гэтым годзе будзе выконвацца работа "па ўпарадкаванні выкарыстання дакументаабароту ў агульнаадукацыйных установах", і для гэтага будуць укараняцца "сучасныя тэхнічныя рэсурсы".

Асаблівую ўвагу ў новым навучальным годзе плануецца таксама надаць "узаемадзеянню школы і сям'і".

Міністр заявіў, што ніякіх кардынальных змяненняў у сістэме школьнай адукацыі сёлета не будзе, нягледзячы на ўваходжанне ў сілу 1 верасня Кодэкса аб адукацыі. "Сёлета сістэма адукацыі будзе развівацца спакойна і ўстойліва, — сказаў Маскевіч. — І ніякіх асаблівасцей, якія б запатрабавалі нейкіх новых намаганняў, не будзе".

Будзе весціся таксама распрацоўка нарматыўна-прававой дакументацыі, якая рэгламентуе прац ўстаноў адукацыі.

Міністр нагадаў, што з гэтага года ў беларускіх школах пачынаецца эксперымент, які прадугледжвае выкарыстанне ў вучэбным працэсе электронных планшэтаў. Паводле яго слоў, электронныя планшэты, нэтбукі або ноўтбукі павінны дапамагчы вучням больш эфектыўна засвойваць веды, аднак ні ў якім выпадку яны не будуць заменай кніг.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру