Гэта другі падобны інцыдэнт на вадасховішчы за апошнія тры месяцы.

 Фота МНС.

Фота МНС.

 Фота МНС.

Фота МНС.

 Фота МНС.

Фота МНС.

У апошні дзень лета на Заслаўскім вадасховішчы перакулілася яхта з пасажырамі. Здарылася гэта ўвечары а 19-й каля «Вострава кахання». Як паведамляецца на сайце МНС, на адлегласці 1500 м ад берага пры парыве моцнага ветру капітан яхты не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго судна перавярнулася. 7 чалавек апынуліся ў вадзе (усе былі ў выратавальных камізэльках). Восьмы ўдзельнік воднай вандроўкі ў гэты момант знаходзіўся на востраве.

Адзін з пацярпелых адплыў ад перавернутай яхты на 200 м, дзе яго падабраў ў лодку мужчына, які і патэлефанаваў у МНС. У гэты час побач праплывала іншая прыватная яхта, якая падабрала астатніх пацярпелых.

Учорашні інцыдэнт стаў другім за апошнія тры месяцы здарэннем на Заслаўскім вадасховішчы. 11 чэрвеня ў раёне Ратамкі перакулілася яхта, на борце якой было 5 чалавек. Тая прыгода для іх таксама скончылася шчасліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?