01.09.2011 / 16:46

У Гродне звальняюць за грамадзянскую актыўнасць 3

Таццяне Касатай не працягваюць кантракт.

Таццяне Касатай не працягваюць кантракт.

Таццяна працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі тры гады. Летась яна ўдзельнічала ў зборы подпісаў за наданне адной з вуліц горада імя Васіля Быкава, арганізаваным кампаніяй «Гавары праўду». А падчас перадвыбарчай кампаніі Таццяна падтрымала кандыдата Уладзіміра Някляева. Тады адміністрацыя музея папярэдзіла дзяўчыну, што пры любым парушэнні дысцыпліны яе звольняць. Паколькі парушэнняў так і не было, яна спакойна працавала. А на мінулым тыдні адміністрацыя паведаміла, што не працягне кантракт, які заканчваецца праз месяц. Таццяне прапанавалі напісаць заяву, маўляў, яна сама адмаўляецца працаваць далей.

Яшчэ месяц Таццяна Касатая будзе працаваць у гісторыка-археалагічным музеі, але ўжо пачала шукаць новае месца. Пакуль, праўда, безвынікова. У дзяржустановы яе адмаўляюцца прымаць.

КМ

0
vik / Адказаць
01.09.2011 / 17:14
Заяву пiсаць не трэба.
0
viktor / Адказаць
01.09.2011 / 18:54
НЕЛЬЗЯ писать заявление!!!!!!!!!!!!
0
Олька / Адказаць
02.09.2011 / 13:46
Не, кали сканчаецца кантракт - то пишы - не пишы - усе роуна тэрмин дзеяння не працягнуць. Але з-за пачуцця чалавечай годнасци нияких заяу усе роуна писаць не трэба. Навошта даваць палегку наймадууцу? Няхая вось ен сам са сваим сумленнем разбираецца и думае , як звольниць чалавека, каб выслужыцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру