01.09.2011 / 17:02

Пяць гадоў з народам 2

Партал «Народныя навіны Віцебска» адзначае пяцігоддзе.

Рэдакцыя «НН» віншуе партал «Народныя навіны Віцебска» з пяцігоддзем, жадае вытрымкі і аптымізму, і яшчэ не адной пяцігодкі плённай працы!

Пяць год таму запрацаваў сайт «Народныя навіны Віцебска». Рэсурс прэзентаваў сябе, як штодзённая непадцэнзурная інтэрактыўная газета. І трэба заўважыць, што ён дагэтуль трымае ўзнятую планку.

Як адзначаецца на сайце, пра віцебскія падзеі са старонак «ННВ» даведваюцца не толькі жыхары Віцебска, але і замежнікі — геаграфія наведнікаў сайта ўключае 149 краін свету. А ў дзясятку найбольш актыўных, акрамя Беларусі, уваходзяць Расія, Украіна, Польшча, ЗША, Германія, Ізраіль, Літва, Нарвегія і Латвія. Аўтарскія артыкулы партала неаднойчы перадрукоўвалі беларускія (у тым ліку і «Наша Ніва») і замежныя СМІ.

На партале змяшчаюць шмат беларускамоўных матэрыялаў.

Глядзі таксама: Інтэрнэт-газета Хimik.info адзначае 5 год анлайну

nn.by

0
Сяржук Серабро / Адказаць
01.09.2011 / 20:15
Вялікі дзякуй за віншаванні. Тыя артыкулы, перадрукаваныя пяць гадоў таму "НН" былі першай рэкламай "ННВ". 8)
0
volvo / Адказаць
02.09.2011 / 10:55
Vinshuju. Hoc htosci shto robic kankretnae, danosic da ljudzej infarmacyju.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру