Аляксандр Лукашэнка 1 верасня сваім распараджэннем назначыў Наталлю Пяткевіч сваім памочнікам.

Уладзімір Мацвяйчук вызвалены ад гэтай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Фактычна, Мацвяйчук узначальваў лукашэнкаўскую канцылярыю. Да яго гэтую пасаду займаў Уладзімір Макей. Можна сказаць, што чыноўнік на гэтай пасадзе мае блізкі доступ да «цела».

Да снежня 2010 года Наталля Пяткевіч працавала першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Чуткі адпраўлялі яе то на пасаду міністра юстыцыі, то ў кіраўніцтва «Прыёрбанка», то ў міністры культуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?