01.09.2011 / 21:52

Reuters: Лукашэнка меў таемную сустрэчу з балгарскім міністрам 43

Сустрэча адбылася на мінулым тыдні, Лукашэнка абяцаў вызваліць палітвязняў.

Агенцтва Reuters паведаміла, што на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка меў таемную сустрэчу з балгарскім міністрам замежных справаў Мікалаем Младзенавым. Гэта адпавядае той інфармацый, якой валодае рэдакцыя «НН».

«Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка спрабуе паправіць напружаныя адносіны з Еўрасаюзам, шляхам вызвалення палітвязняў і правядзення перамоваў з палітычнымі апанентамі», — піша агенцтва.

Па выніках візіту Младзенаў накіраваў ліст міністру замежных справаў Еўрасаюза Кэтрын Эштан. Младзенаў піша, што Лукашэнка згадзіўся вызваліць чатырох палітвязняў цягам тыдня (так і адбылося), а яшчэ супраць двух зняць абвінавачванні. Магчыма, гаворка вядзецца пра Алеся Бяляцкага.

Усе астатнія палітвязні павінны выйсці на свабоду ў кастрычніку.

Таксама Лукашэнка паабяцаў правядзенне круглага стала з апазіцыяй. На яго будуць адкамандзіраваныя «мудрыя мужы» з Еўрасаюза, каб аблегчыць перамовы.

Младзенаў лічыць, што выкананне гэтых абяцанняў дазволіць Еўрасаюзу ўдзельнічаць у падтрымцы Беларусі. Вынікі візіту і сітуацыю ў Беларусі міністры краін Еўрасаюза абмяркуюць на сустрэчы ў польскім Сопаце на гэтым тыдні.

Крыніца ў Еўрасаюзе паведаміла, што круглыя сталы будуць магчымыя толькі ў выпадку вызвалення ўсіх палітвязняў. Гэта папярэдняя ўмова.

«Беларусь спрабуе гуляць у заўсёдную гульню, але на гэты раз яна не спрацуе. Мінск спрабаваў атрымаць дапамогу праз традыцыйныя каналы ў Італіі і Літве, але атрымаў адмову. Удалося заангажаваць у гэта Балгарыю», — кажа крыніца.

Адзначаецца, што актывізацыя Лукашэнкі на еўрапейскім накірунку звязаная з не найлепшай эканамічнай і фінансавай сітуацыяй у краіне.

Зміцер Панкавец

0
Язэп / Адказаць
01.09.2011 / 22:21
Калі жадаеце што-небудь паведаміць - вось сюды можна. Калі ласка, трымайцеся ў межах чалавечай мовы. E-mail: Embassy.Minsk@mfa.bg Республика Беларусь 220030, г. Минск Пл. „Свобода”, 11 Посольство Республики Болгария
0
Толька я взялса за яйца... / Адказаць
01.09.2011 / 22:24
Ну, давай, Аглу, не тамi. Вызваляй усiх. Тады й размауляць можна будзе. Ты люздям уладу, а людзi табе камеру з вiдам на возера, ды карцар на выходныя. Як жа ж надакучыу, што б вы толькi ведалi!
0
Олег / Адказаць
01.09.2011 / 22:31
то что освободит так это к бабке неходи,денег ему надо да и Россия давит и будет есче сильнее давить,пытается успеть наладить диалог с европой до выборов в РФ,что касается круглого стола то это новая уловка,имитация диалога,с ним надо говорить если не о передачи власти то как миниум об изменении избирательного кодекса,и до начало парламентских выборов.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру