Грамадства55

Немцы прапануюць Беларусі Эўропу

Ад пачатку году Нямеччына старшынюе ў Радзе Эўразьвязу. Амбасадар Нямеччыны назваў гэты час спрыяльным для больш інтэнсіўных стасункаў Эўропы зь Беларусяй: «Старшынёўства Нямеччыны ў Эўразьвязе дае шанец Беларусі на большую ўвагу з боку эўрапэйскіх краінаў‑суседак».

Ад пачатку году Нямеччына старшынюе ў Радзе Эўразьвязу. Амбасадар Нямеччыны назваў гэты час спрыяльным для больш інтэнсіўных стасункаў Эўропы зь Беларусяй: «Старшынёўства Нямеччыны ў Эўразьвязе дае шанец Беларусі на большую ўвагу з боку эўрапэйскіх краінаў‑суседак».

Па словах сп. Гекера, Беларусь — адзіная эўрапэйская краіна, якая ня мае прадстаўніцтва Эўракамісіі. Аднак Камісія гатовая быць прадстаўленая у нашай краіне, для гэтага неабходныя адпаведныя захады з боку кіраўніцтва Беларусі.

Амбасадар Нямеччыны паведаміў, што Брусэль атрымаў ад афіцыйнай Беларусі прапанову арганізаваць дыялёг па пытаньнях энэргетыкі. Эўракамісія ўважае пытаньне энэргетычнай бясьпекі за адно з найважнейшых і гатовае да дыялёгу з усімі зацікаўленымі бакамі. Хуткі візыт у Беларусь старшыні ПАСЭ Рэнэ ван дэр Ліндэна сьведчыць пра зацікаўленасьць Эўропы Беларусяй.

Была закранутая і тэма нафтагазавага канфлікту між Беларусяй і Расеяй, які адгукнуўся таксама і ў шэрагу эўрапэйскіх краінаў. Нямецкі амбасадар адзначыў, што Эўропа лічыцца з сувэрэнным правам любой краіны атрымліваць прыбытак па рынкавых коштах за продаж энэргарэсурсаў. У той жа час, па словах сп. Гекера, ня цяжка зразумець краіну, што раптам пазбавілася адчувальных ільготаў на паліва. Тым ня менш, каб пазьбегнуць у будучыні такіх інцыдэнтаў, Эўропа працягвае настойваць, каб усе ўдзельнікі энэргетычнага рынку Эўропы, і Расея ў тым ліку, далучыліся да Эўрапейскай энэргетычнай хартыі. У любым разе за субсыдыі трэба разьлічвацца, рэзюмаваў М. Гекер.

Сёлета ў сакавіку мае адбыцца саміт Эўразьвязу, на якім, хутчэй за ўсё, прагучыць і беларускае пытаньне ў кантэксьце нафтагазавага канфлікту з Расеяй.

Часовы Павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан Эрык Гольцапфэр пракамэнтаваў пытаньне пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў. «Гэта ні ў якім разе ня санкцыі, і яны не скіраваныя супраць беларускага народу», – адзначыў сп. Гольцапфэр.

Было таксама адзначана, што ў беларускага ўраду ёсьць паўгоду, каб выправіць сытуацыю зь незалежнымі прафсаюзамі.

Ад пачатку году кошт аднаразовай візы у краіны, дзе дзейнічае Шэнгенскае пагадненьне, узрасьце да 60 эўра. Падаражаньне зьвязанае з узмацненьнем мераў бясьпекі ў гэтых краінах, паведаміў амбасадар Нямеччыны. Аналягічнае пытаньне па астатніх краінах Эўразьвязу пакуль ня вырашанае.

Сёлета Нямеччына не плянуе ўводзіць біямэтрычныя візы, але зробіць гэта ў наступныя гады.

Па‑ранейшаму будуць выдавацца бясплатныя візы для грамадзянаў, што кіруюцца ў Эўропу з гуманітарнымі мэтамі. У першую чаргу тым, хто едзе на аздараўленьне, а таксама па навуковых, культурніцкіх і стыпэндыяльных праграмах.

Бясплатнымі будуць візы і для дзяцей да 7 гадоў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць