Па шматлікіх просьбах аматары яўрэйскай культуры паўтараюць экскурсію-канцэрт па слядах амаль зніклай цывілізацыі — культуры беларускіх яўрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш.

Разам з Алесем Астравухам — аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — вы наведаеце класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў.

Вы пабачыце будынкі славутай на ўвесь юдзейскі свет Валожынскай ешывы, цудам захаваных сінагогаў, старажытныя могілкі (і даведаецеся, што напісана на магільных камянях!), помнікі ахвярам Халакосту, радзіму прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Шымона Перэса, месцы дыслакацыі яўрэйскіх партызанскіх атрадаў у Налібоцкай пушчы.

Вы пазнаёміцеся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш.

У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуеце прыгожыя песні на гэтай мове.

Будзе магчымасць спяваць разам!

На хутары спадара Алеся Лася Барок прагучыць сапраўдная клезмерская музыка!

Вандроўка стартуе з Мінска 4 верасня (нядзеля) а 8:00 са ст.м. «Каменная горка».

Кошт 90 тысяч (уваходзіць экскурсія, канцэрт і пачастунак габрэйскімі стравамі). Запіс праз тэлефон (029) 180-28-38.

-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0