02.09.2011 / 12:28

У Магілёўскай вобласці за адзін дзень затрымалі двух буйных валютчыкаў 3

У Магілёве супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС, падраздзяленні ДФР КДК і падраздзяленні КДБ за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара 1962 года нараджэння. У яго было канфіскавана Br10,3 млн., 42,1 тыс. расійскіх рублёў, $3340 і 50 еўра.

За аналагічнае злачынства ў Бабруйску супрацоўнікі мясцовага аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а таксама патрульна-паставой службы міліцыі і падраздзяленні ДФР КДК затрымалі непрацуючага мясцовага жыхара 1968 года нараджэння, у якога было канфіскавана Br17,2 млн. і 40 тыс. расійскіх рублёў

0
Ігар / Адказаць
02.09.2011 / 13:24
Ці ж гэта буйныя валютчыкі ?
0
Красныя рэвалюцыонныя шаравары / Адказаць
02.09.2011 / 14:12
Затое затрымлівалі как настаяшчых басмачэй пашці што батальёнам служывых.
0
і 50 еўра?!!!! / Адказаць
02.09.2011 / 20:36
это какие-то нелюди! выродки!!! как страшно жить на свете!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру