Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па паўночна-ўсходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С,

максімальная днём плюс 16–22°С.

У Мінску 3 верасня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–10°С,

максімальная днём плюс 18–20°С.

4 верасня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Магілёўскай і ўсходзе Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5–10°С,

максімальная днём плюс 16–22°С, па паўднёвым захадзе да плюс 25°С.

5 верасня ў Беларусі невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3–9°С,

максімальная днём плюс 17–23°С, па паўднёвым захадзе да плюс 25°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?