Прынамсі, гэта прадугледжвае падрыхтаваны праект адпаведнага закона.

На сайце Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў РБ размешчаны праект Закона «Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў». Ён прадугледжвае, што зварот па інфармацыю ў дзяржаўныя органы можа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай або электроннай форме. Разам з тым не патрабуецца тлумачыць прычыну неабходнасці інфармацыі.

Прадуглежваецца і адказнасць за парушэння права на доступ да інфармацыі. Адмову можна абскарджваць ў вышэйстаячых дзяржорганах і судзе. У выпадку ж, калі прадстаўленая інфармацыя не адпавядае зместу запыту альбо прадстаўлена несвоечасова можна патрабаваць вяртання стратаў, панесеных заяўнікам.

Згодна з праектам, вызначаецца інфармацыя, да якой не можа быць абмежаваны доступ. У тым ліку

аб стане здароўя службовых асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў пералік вышэйшых дзяржаўных пасад Рэспублікі Беларусь.

Таксама вызначаны шэраг выпадкаў, калі інфармацыя з’яўляецца абмежаванай для распаўсюджвання. А за кіраўнікамі дзяржаўных устаноў і арганізацый афіцыйна замацуецца права вызанчэння інфармацыі, якую іх падначаленыя могуць паведамляць, а якую не (у тым ліку журналістам).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?