02.09.2011 / 14:27

У Мінску фактычна ўводзіцца інстытут сямейных дактароў 3

Абслугоўванне асабістымі ўчастковымі дактарамі-тэрапеўтамі найбліжэйшым часам будзе даступным у паліклініках Мінска. Пра гэта БелаПАН паведаміла выканаўца абавязкаў галоўнага ўрача 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі Партызанскага раёна Мінска Ірына Рыжкова.

Паводле яе слоў, гэта новая медыцынская паслуга прадугледжвае заключэнне дагавора на год паміж пацыентам і ўрачом-тэрапеўтам паліклінікі. Паводле дагавора

пацыент зможа атрымліваць кансультацыі доктара, абыходзячы рэгістратуру.
Для выкліку доктара дастаткова патэлефанаваць яму на яго нумар.
Асабісты тэрапеўт можа наведаць пацыента ці прыняць яго да 12 разоў на год.
Пры неабходнасці пацыенту будзе прапанавана комплекснае абследаванне, аналізы, рэнтгеналагічныя, ультрагукавыя даследаванні, кансультацыі вузкіх спецыялістаў у зручны час. Доктар таксама будзе даваць парады па выбары аптымальных лекавых сродкаў.

Паслуга будзе платнай. Мяркуецца

, што для грамадзян Беларусі яе кошт складзе да 2 млн. рублёў за год, для замежных — да 4 млн. рублёў за год.

Як лічыць Рыжкова, паслуга можа быць запатрабаваная людзьмі з хранічнымі захворваннямі. Сёння яны часта не зусім задаволеныя якасцю абслугоўвання тэрапеўтаў у паліклініцы: з прычыны таго, што дактароў часам не хапае, участковыя тэрапеўты змяняюцца, і кожны новы доктар нанова знаёміцца з гісторыяй хваробы, з прызначэннем лекаў хвораму. Паводле слоў спецыяліста, у атрыманні паслуг асабістага ўчастковага доктара-тэрапеўта могуць таксама быць зацікаўленыя пацыенты, якія па родзе сваёй дзейнасці вельмі занятыя і ім цяжка знайсці час для наведвання паліклінікі. Акрамя таго, паслуга можа быць запатрабаваная сельскімі жыхарамі найбліжэйшых да Мінска раёнаў, якія жадаюць абслугоўвацца гарадскімі дактарамі.

0
akm132 / Адказаць
02.09.2011 / 15:12
Ага, ЗГОДНЫ! АЛЕ няхай з мяне НЕ спагнаюць 36% ад заробка у Фонд сацыяльнай абароны. Бо на што яшчэ плаціць падаткі, як не на ахову здароў'я?
0
Александр / Адказаць
05.09.2011 / 13:59
Без мозгов вообще...особенно про сельских жителей...
0
Алесь / Адказаць
07.09.2011 / 14:34
Только за, если половина этих денег пойдёт на з/п терапевту и и на такую же сумму мне вернут налоги.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру