На шчасце, ніхто не пацярпеў.

 Фота Auto.onliner.by

Фота Auto.onliner.by

Раніцай 2 верасня ў пасёлку Урэчча Любанскага раёна КАМАЗ пратараніў сцяну аднапавярховага магазіна, паведамляе Auto.onliner.by са спасылкай на МНС. Паводле словаў кіроўцы грузавіка, яго падрэзаў легкавік, у выніку чаго ён страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну.

Будынак магазіна, у які ўрэзаўся КАМАЗ, цяпер пустуе, але за ім працуе іншы. У ім на момант аварыі знаходзілася прадавачка.

Па інфармацыі ДАІ, кіроўца грузавіка не меў пра кіраваць, бо ў мінулым годзе быў пазбаўлены пасведчання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?