У чарговым адборачным матчы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2013 года па футболе зборная Беларусі 2 верасня згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Босніі і Герцагавіны (галы: Кузьмянок, 16 — Вішча, 14). Матч адбыўся ў Барысаве.

Склад зборнай Беларусі: Вайцяховіч, Палякоў, Паліцевіч (капітан), Залескі, Куган, Краўчук (Хвашчынскі, 27; Каралюк, 73), Хлебасолаў, Кузьмянок, Скітаў (Іваноў, 89), Кендыш, Алексіевіч. Папярэджанні атрымалі Хвашчынскі (71) і Залескі (82).

Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 3:18 (на карысць гасцей), з іх у створ варот — 2:9, вуглавыя ўдары — 4:9, штрафныя ўдары — 18:16.

Сёння ў групе 1 сустракаюцца таксама Кіпр і Грэцыя. Напярэдадні Германія разграміла дома Сан-Марына — 7:0.

Становішча каманд: Германія — 6 ачкоў (2 матчы; розніца мячоў 11–1), Боснія і Герцагавіна — 4 (2; 4–1), Беларусь — 4 (2; 4–3), Кіпр — 3 (2; 7–4), Грэцыя — 0 (1; 2–3), Сан-Марына — 0 (3; 0–16).

6 верасня каманда Юрыя Шуканава сустрэнецца ў Барысаве з Германіяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?