На мінскім стадыёне "Дынама" прайшоў матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 года паміж зборнымі Беларусі і Босніі і Герцагавіны.
Хлопчыкі са сцягамі Босніі.
Гэты сцяг вы пазналі.
Як паказала гульня, мы беларусы -- мірныя людзі.
Выканананне дзяржаўнага гімна.
Насамрэч у варатара гасцей Хасагіча было няшмат працы -- усяго адзін удар у створ варот.
Кульчый адбірае мяч у футбаліста, што забіў другі мяч -- Харыса Медуяніна.
Спахіч і Захіравіч Калачову: Мячык аддай!.
Беларускія фанаты хварэлі заўзята
Панджа і Карніленка.
Б-12 не змаўкалі ні на хвіліну
Штанге. Апошнім матч на "Дынама"?
Праблема брудных зэдлікаў стаіць не першы год.
Зборная Беларусі пакуль не навучылася гуляць самыя важныя матчы ў адборачным турніры. Украіна, Харватыя, цяпер Боснія.
Беларусы атакавалі першыя пяць хвілінаў, потым ініцыятыву пакрысе перахапілі балканскія футбалісты. Праўда, на 15-й хвіліне беларусы ледзь не заштурхалі мяч у варожыя вароты, баснійцы, як кажуць, адскочылі.
З пенальці на
Ужо праз дзве хвіліны Харыс Медуянін лік падвоіў (пасля падачы вуглавога) -- 2:0.
Затым баснійцы зачыніліся. 0:2 лік быў для іх цалкам прымальны.
На 13-й хвіліне 2-га тайма за чашай стадыёна, за Усходняй трыбунай, пачаўся салют. Выглядае ён трэба сказаць досыць дзіўна. Асабліва, калі ўлічыць, што пачаўся матч з хвіліны маўчання па супрацоўніку Беларускай федэрацыі футбола 38-гадовым Уладзіміру Еўсюку, што нечакана памёр 26 жніўня ў цягніку Масква -- Мінск.
Сёння ў нашай групе перамагалі толькі госці: Румынія выйграла ў Люксембурга 0:2, а Францыя ў Албаніі -- 2:1.
У групе "Е" зборная Фінляндыі разграміла Малдову з лікам 4:1. Нашчадкі Манергейма -- нашыя будучыя супернікі ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014 года.
6 верасня Боснія і беларусь згуляюць на Балканах у Зеніцы. Каб захаваць шансы на плей-оф беларусам трэба толькі перамагаць.
***
Зборная Беларусі: Жаўноў (к), Кульчый, Мартыновіч, Калачоў, Трубіла, Карніленка (Варанкоў, 64), Жаўнерчык (Сітко, 64), Пуціла, Кісляк, Верхаўцоў, Шытаў.
Боснія і Герцагавіна: Хасагіч, Панджа, Папац, Спахіч (к), Рахіміч, П’яніч, Джэка (Місімавіч, 81), Захіравіч, Саліхавіч (Малеціч, 72), Луліч, Медуянін (Муслімавіч, 87).
Галоўны арбітр: Віктар Кашаі (Венгрыя).
Мінск, 2 верасня, стадыён «Дынама».
***
Становішча камандаў пасля сённяшняга дня:
Францыя — 16 балаў (7 гульняў; розніца мячоў 11–3)
Боснія — 13 (7; 10–7)
Беларусь — 12 (8; 6–4)
Румынія — 11 (7; 10–6)
Албанія — 8 (7; 5–8)
Люксембург — 1 (8; 1–15).
6 верасня
Боснія — Беларусь
Люксембург — Албанія
Румынія — Францыя
7 кастрычніка
Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія
11 кастрычніка
Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.