3 верасня споўнілася б 84 гады Алесю Адамовічу — пісьменніку, навукоўцу, грамадскаму дзеячу.
Праўда, гэта «пашпартны» дзень народзінаў. Насамрэч Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 жніўня 1926 года. У час вайны маці перапісала яго на год пазней, каб не пагналі на прымусовыя работы ў Германію.
Ён аўтар дзесяткаў мастацкіх твораў і навуковых прац. Найбольшую вядомасць набылі «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі…» (з Я.Брылём, У.Калеснікам). Разам з Э. Клімавым з’яўляецца аўтарам сцэнарыя да знакамітага фільма «Ідзі і глязі».
Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Адамовіч, наперакор кіраўніцтву БССР, сцвярджаў, што сапраўдныя маштабы трагедыі і тое, наколькі Беларусь ад яе пацярпела, утойваюцца. Пісьменнік дабіваўся, каб Беларусі дапамаглі на агульнасаюзным узроўні. Ён быў ініцыятарам ліста беларускіх навукоўцаў Міхаілу Гарбачову. За гэта партыйнае кіраўніцтва фактычна цкавала яго — Адамовіч мусіў з’ехаць з Мінска ў Маскву.
У першыя гады незалежнасці ён, разам з сябрам Васілём Быкавым, быў на вастрыі дэмакратычных пераменаў.
Памёр пісьменнік у