ІІІ этна-фестываль «Камяніца», што адбыўся ў Музеі народнай архітэктуры пад Мінскаім, стаў самым масавым з усіх. У чым сакрэт? У выступе Алега Скрыпкі ці ў нацыянальным духу, які арганічна стварыўся на фестывалі? 

 Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 Выступае "Палац". Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Выступае "Палац". Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 На сцэне "Осіміра". Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

На сцэне "Осіміра". Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 Алег Скрыпка. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Алег Скрыпка. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

 Алег Скрыпка. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Алег Скрыпка. Фота Сяргея Балая, «Салідарнасць».

Усе фотаздымкі глядзі ў рэпартажы «Салідарнасці».

Музыка і атмасфера

Этнічныя фестывалі часцяком выклікаюць насцярогу — маўляў, ці не стане праз гадзіну сумна ад народных спеваў? З «Камяніцай» атрымалася інакш — усё ж такі этна нават адной асобна ўзятай краіны можа быць вельмі розным. Аднак, атрымалася пачуць усё ад класічных народных спеваў да фолк-панку. Шкада, што некаторыя мерапрыемствы для прэсы супалі з выступамі гуртоў — не атрымалася пачуць усё. З іншага боку незадаволеных фэстам таксама было не бачна. Асабіста аўтару давялося прывезці на фэст знаёмых расейцаў, якія пранікліся беларускім этна і нават купілі некалькі дыскаў — да гэтага пераканць у вартасці беларускай музыкі іх было немагчыма.

Музей народнай архітэктуры сам па сабе вельмі спрыяе правільнаму ўспрыманню фолк-музыкі — тут яна гучыць «да месца» ў любых колькасцях.

Адзінае, што праграма фестывалю была пабудавана не вельмі спрыяльна — напрыклад, пасля «Аляксандры і Канстанціна», якія бачаць фолк як патэнцыйную поп-музыку (у добрым сэнсе слова), шмат каму было вельмі складана ацаніць «Троіцу», якая вымагае канцэнтрацыі ўвагі на кожным гуку. Пры гэтым абодва гурты — адзін якасна-масавы, другі складанна-элітарны — папракнуць няма ў чым.

Людзі

На іншых фэстах, што былі гэтым летам, не даводзілася бачыць настолькі рознай публікі — ад беларускамоўных дзяўчат і хлопцаў (часам у нацыянальных строях), да незраумела як туды патрапіўшых тыповых прадстаўнікоў спальных раёнаў -- відаць не ўсе заўважылі, што фестываль этнічны.

Першых было болей, другія былі гучнейшыя.

Паколькі алкаголь на фэсце не прадаваўся (а дакладней на адлегласці 500 метраў ад сцэны), то плынь людзей рухалася ад сцэны да пазнакі «501 метр». Там «усё было можна». «Камяніца», як іншыя беларускія оўпэн-эйры пераўтварылася ў глабальную сустрэчу старых знаёмых бадай што для кожнага. Праўда, некаторыя, здаецца, не заўважалі, што на фэсце яшчэ і музыка ёсць, а не толькі карчма.

Карчма

«Беларуская карчма», што месцілася на ўжо ўзгаданым 501-ым метры ад сцэны, стала другім эпіцэнтрам фестываля. На самым пачатку фэста яна была ўжо цалкам забітая народам, недзе ў сярэдзіне народу ля сцэны стала менш, аднак у карчму было ўжо цяжка трапіць. Ля яе ладзіліся лакальныя «імпрэзы» — каб далёка не хадзіць да сцэны, наведвальнікі ўласнымі сіламі пачалі выконваць народныя песні. Пасля туды ж падцягнуўся самадзейны фальклёрны ансамбль. Кажуць, не змянілася сітуацыя нават у той момант, калі пачала выступаць «Тройца», а з усёй беларускай часткі імпрэзы, гэта быў самы яскравы момант. І толькі Алег Скрыпка, дзеля якога, як меркавалі нават арганізатары, і прыехала большая частка слухачоў, змог зрабіць сапраўдны лакальны цуд — у карчме стала пуста. Не зусім, бо некаторыя да сцэны так і не дайшлі.

Алег Скрыпка

Не «Воплі Відаплясава», а менавіта дыджэй O’Skrypka. Сэт электроннай музыкі ад мэтра ўкраінскага року пераўтварыў этна-фестываль у элітарную па змесце дыскатэку. Як сказаў на прэс-канферэнцыі сам Скрыпка, ягоныя дыджэйскія сэты нават замінаюць гурту — людзі прыходзяць як на «ВВ», а атрымліваюць зусім іншы па форме і падачы матэрыял, часам просяць узяць у рукі баян і выправіць сітуацыю.

Аднак Скрыпка-дыджэй не горшы за Скрыпку-фронтмэна: таленавіта зроблены мікс — гэта не спевы пад фанеру, а таксама мастацтва, і не абы якія. За пятнаццаць хвілін можна пачуць і украінскія народныя мелодыі, і славянскае кабарэ, і рэміксы на «Палац» і спевы самога Скрыпкі.

Дарэчы, менавіта рэміксы беларускіх песняў і тыя моманты, калі Скрыпка сам пачынаў спяваць, адразу «ставілі на вушы» усіх прысутных.
Не дарма, відаць, у звычайную праграму Скрыпкі ўваходзіць не менш як 20 адсоткаў беларускага матэрыялу. А тыя, хто спадзяваўся пачуць «Воплі», з’ехалі амаль адразу, а дарма.

«Камяніца» — што мы ад яе чакаем

Сёлета людзей было заўважна болей, чым у мінулым годзе. Ад «Камяніцы» чакаюць зарад этнікі, пасля якога складана яшчэ пару дзён што-небудзь іншае. «Тройца», «Стары Ольса», Osimira, «Госьціца» і іншыя цалкам могуць гэтую патрэбу задаволіць. Будучую «Камяніцу» хацелася б бачыць у якасці вялікага опэн-эйра з некалькімі сцэнамі, дзе можна было б пачуць і беларускі, і ўкраінскі, і літоўскі фолк. Канешне ж, з сённяшняй эканамічнай сітуацыяй такое амаль немагчыма. Аднак Алег Скрыпка, напрыклад, ужо казаў пра магчымасць супольнага фестывалю, кшталту ягонай «Краіны Мрій» — і нават гучала ідэя, што такі фестываль можна будзе зладзіць у наступным годзе. А калі і не ўдасца — у нас «Камяніца» ёсць, на ёй таксама добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?